Дзіяна Кішкарэнка
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 24 жніўня 1989
Дата затрымання: 4 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Сівец Іна
Дзіяна Юр'еўна Кішкарэнка была абвінавачаная паводле "народнага" арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзянскі парадак). Суддзя Іна Сівец 4 кастрычніка 2022 года прызначыла ёй тры гады "хіміі" за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў", які адбыўся роўна два гады таму. Да суда дзяўчына была на волі пад паручальніцтвам.
"Мінсктранс" ацаніў шкоду ад спынення транспарту 4 кастрычніка 2020 года ў 16 тысяч рублёў. Пазоў да Дзіяны будзе вырашацца ў асобнай грамадзянскай вытворчасці. Сума за спыненне транспарту будзе выплачвацца ў салідарным парадку ўсімі асуджанымі за ўдзел у гэтым Маршы.
Актуальны адрас высвятляецца.
Мінчанку асудзілі да 3 гадоў "хіміі" за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў"