Аляксандр Сідарэнка

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 красавіка 1991

Дата затрымання: 17 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
  • арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 сакавіка 2023

Суддзя: Папко Анастасія

Пракурор: Ланеўская Юлія

Месца зняволення: ПК № 22

Справы: справа ініцыятывы "Буслы ляцяць"

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандр Паўлавіч Сідарэнка — прадавец, ягога затрымалі па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". 

28 верасня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе абвесцілі прысуды па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Суддзя Анастасія Папко прызначыла вялікія тэрміны фігурантам справы: у прыватнасці, Аляксандру Сідарэнку — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У залежнасці ад ролі кожнага ў розным спалучэнні іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў ініцыятыве "Буслы ляцяць", якая прызнана тэрарыстычнай; удзеле ў акцыях пратэсту; пашкоджанні аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна і шынаў аўтамабіля актывіста-карэспандэнта рэспубліканскага СМІ; кіданні камянёў у вокны кватэры мінскага пракурора і праўладнай актывісткі; знішчэнні сістэмы відэаназірання ў Фрунзенскім раёне Мінска. 

Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівала пракурорка Юлія Ланеўская.

Напрыканцы кастрычніка Аляксандра перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую СТ № 4.

У Вярхоўным судзе 28 лютага 2023 г. у закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. 

16 сакавіка КДБ уключыў палітзняволенага ў "тэрарыстычны спіс".

17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязень адбывае пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22.

4 верасня 2023 г. стала вядома, што Аляксандра перавялі ў бальніцу для асуджаных у пасёлку Калядзічы пад Мінскам. Там яму будуць рабіць планавую аперацыю.

27 кастрычніка 2023 г. зноў пераведзены ў ПК № 22

Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы па ініцыятыве "Буслы ляцяць"

Суд па справе па хадайніцтву пракуроркі зрабілі закрытым.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»