Вольга Маёрава
грамадская актывістка
Дата нараджэння: 22 жніўня 1966
Дата затрымання: 4 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам
Суддзя: Філатаў Максім
Пракурор: Герасіменка Людміла, Рабаў Уладзімір
Месца зняволення: Турма № 1
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Прыска Зайлер Граф, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі

Вольга Уладзіміраўна Маёрава — грамадская актывістка, раней актыўная сяброўка Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Была затрыманая ўвечары 4 студзеня 2021 года ў сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча". У доме быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.
Яе абвінавачвалі ў акце тэрарызму (арт. 289 КК).
Спачатку ўтрымлівалася ў СІЗА КДБ, пазней была пераведзена ў Следчую турму ў г. Гродна.
У лютым 2021 года КДБ унёс палітзняволеную ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
У студзені 2022 у лісце да сына Вольга Маёрава напісала, што чакае прысуд па ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (тэрарызм). Раней яе абвінавачвалі па ч. 2, якая прадугледжвала больш мяккае пакаранне.
У канцы студзеня 2022 з'явілася інфармацыя, што Вользе інкрымінуецца шэсць артыкулаў КК: ч. 2 арт. 285 — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме; ч. 3 арт. 130-1 — Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы; ч. 4 арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай; ч. 3 арт. 361 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; ч. 2 арт. 257 — Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры; ч. 2 арт. 289 — Акт тэрарызму. Пазней Вольга напісала ў лісце свайму сыну, што абвінавачванне ў тэрарызме з яе было знятае.
У сярэдзіне сакавіка 2022 года справу Вольгі перадалі ў пракуратуру.
Разгляд справы распачаўся 18 траўня 2022 года ў СІЗА гродзенскай Турмы № 1. Суддзя — Максім Філатаў. На судзе Вольга заявіла адвод дзяржабвінаваўцам. Палітзняволеную судзяць паводле ч. 2 арт. 285 — удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме; ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 — замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам; ч. 3 арт. 130 — распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы, здзейсненае групай асоб; ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай.
Вядома, што 14 ліпеня Маёраву выдалілі з пасяджэння, а таксама змясцілі ў карцар за "парушэнне парадку". Дакладныя прычыны і тэрміны спагнанняў невядомы.
У зняволенні ў Вольгі з'явілася падазрэнне на дыябет.
![]()
"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"
![]()
Другі дзень суда па «справе Аўтуховіча»: што адбываецца на працэсе
![]()
У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»