Тамара Патоцкая

Палітзняволеная

Дата затрымання: 5 снежня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь

Месца зняволення: СІЗА-1

Тамара Антонаўна Патоцкая — гаспадыня аграсядзібы з вёскі Чыжы Брэсцкай вобласці. Яе забралі з кватэры ў Баранавічах 5 снежня 2024 года. 

Як сказалі яе знаёмыя, жанчына грамадскай актыўнасці пасля 2020 года не праяўляла. Займалася толькі аграсядзібай. Але ў 2020 годзе жанчына была ў ініцыятаўнай групе Святланы Ціханоўскай, адсядзела 15 содняў адміністрацыйнага арышту. Апошнія 2 гады фактычна знаходзілася на кантролі ўчастковага.

Пазней стала вядома, што жанчыну перавялі ў Мінск у СІЗА № 1. Ёй ставяць у віну два крымінальныя артыкулы: арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Адрас утрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»