Андрэй Краснік

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 лютага 1967

Дата затрымання: 20 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Мішураў Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Лекары

Андрэй Краснік

Андрэй Часлававіч Краснік — тэрапеўт прыёмнага пакою Лідскай гарадской бальніцы, затрыманы за каментары і лайкі, пакінутыя ў сацыяльных сетках яшчэ ў 2020 годзе. Аднак пазней яму выставілі абвінавачанне паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

У судзе Лідскага раёна 20 снежня 2022 года вынесены прысуд. Суд прызнаў Красніка вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі на тэрмін тры з паловай гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 17 сакавіка 2023 г. у Гродзенскім абласным судзе.

Неўзабаве стала вядома, што Андрэя Красніка збіраюцца судзіць паўторна: у судзе Лідскага раёна 17 красавіка 2023 г. мае адбыцца пасяджэнне па справе супраць палітвязня паводле ч. 2 арт. 366 КК (Гвалт або пагроза ў адносінах да службовай асобы) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць парадак, або актыўны ўдзел у іх). Справу прызначылі разглядаць суддзю Уладзіміра Федаровіча.

Андрэя перавялі з турмы № 1 у папраўчую калонію № 3.

Лідскаму урачу-тэрапеўту прысудзілі тры з паловай гады калоніі па шэрагу пратэсных артыкулаў

У судзе Лідскага раёна 20 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе мясцовага урача-тэрапеўта Андрэя Красніка, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»