Арцём Пуцэніч
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 лютага 2002
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 верасня 2024
Суддзя: Андрэева Святлана
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 36
Справы: Пратэсты Жлобін

Арцём Аляксандравіч Пуцэніч асуджаны судом Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 26 чэрвеня 2023 года справу разгледзела суддзя Святлана Андрэева.
22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Быў асуджаны да "хіміі". Прысуд адбывае ў ПУАТ-36.