Вячаслаў Панцюшэнка
Палітвязень
Дата затрымання: 3 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Месца зняволення: ПК № 22
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Пратэсты Мінск
Вячаслаў Аляксандравіч Панцюшэнка быў затрыманы на пачатку верасня 2022 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Мінску разам з жонкай Кацярынай Зарэцкай, а таксама Дзянісам Варозавым, Вольгай Церах і Уладзімірам Лаворам. Іх вінавацілі ў хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэксу).
Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных справаў прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі падчас арганізацыі акцыі.
Сярод артыкулаў, якія ў выніку паставілі ў віну палітвязням, не было "злоснага хуліганства", на падставе якога іх затрымалі і змясцілі пад варту. Пяць чалавек абвінавацілі па больш цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1, 3 арт. 361-1 (стварэнне і ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні") і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Вячаслава перавялі з СТ № 8 ў мінскі СІЗА-1.
Разгляд справы пачаўся 20 сакавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Суддзя Дзіна Кучук 6 красавіка прызначыла мінчукам наступныя тэрміны:
- Дзянісу Варозаву — пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Вячаславу Панцюшэнку — пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Вользе Церах — пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
- Уладзіміру Лавору — чатыры гады і дзевяць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Кацярыне Зарэцкай — пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19 верасня 2023 года адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Вячаслава ў Вярхоўным судзе. Суддзя Мікалай Грынцэвіч, пасяджэнне будзе закрытым.
Знаходзіцца ў СІЗА-6. Будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі № 22.
13 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Вячаслава ў "спіс экстрэмістаў".
Да пяці гадоў калоніі. Асудзілі палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны
"Так званая справа". Што вядома пра затрыманых за вывешванне нацыянальных сцягоў Беларусі і Украіны