Яўген Пеляхаты
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 студзеня 1993
Дата затрымання: 1 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Суддзя: Груда Кацярына
Месца зняволення: СІЗА-7
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Яўген Аляксеевіч Пеляхаты быў затрыманы 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць Яўгена былі ўжытыя "спецыяльныя сродкі і фізічная сіла".
Мужчына ўтрымліваецца пад вартай па крымінальнай справе паводле арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) за некалькі каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў.
У закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 2 траўня 2024 г. пачаў разгляд справы Яўгена. Справу прызначылі разглядаць суддзю Кацярыну Груду.
У ходзе следства дадаліся новыя артыкулы:
- ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
- ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі);
- арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)
У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, г. зн. у стане непрытомнасці або асобай, якае пакутуе на псіхічнае засмучэнне.
Утрымліваецца ў СІЗА № 7.
Брэсцкі абласны суд 5 жніўня 2024 г. адновіць разгляд крымінальнай справы супраць Яўгена.
Жыхара Брэста судзяць за некалькі жорсткіх тэлеграм-каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў