Уладзімір Лавор
Палітвязень
Дата затрымання: 3 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 4 гады і 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Месца зняволення: ПК № 1
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лідзія Мутш, старшыня дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі НАТА
Уладзімір Міхайлавіч Лавор быў затрыманы на пачатку верасня 2022 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Мінску разам з Вячаславам Панцюшэнкам, Вольгай Церах, Дзянісам Варозавым і Кацярынай Зарэцкай.
Яго вінавацілі ў хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэксу).
Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных справаў прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі падчас арганізацыі акцыі.
Сярод артыкулаў, якія ў выніку паставілі ў віну палітвязням, не было "злоснага хуліганства", на падставе якога іх затрымалі і змясцілі пад варту. Пяць чалавек абвінавацілі па больш цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1, 3 арт. 361-1 (стварэнне і ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні") і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Уладзіміра перавялі з СТ № 8 ў мінскі СІЗА-1.
Разгляд справы пачаўся 20 сакавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Суддзя Дзіна Кучук 6 красавіка прызначыла мінчукам наступныя тэрміны:
- Дзянісу Варозаву — пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Вячаславу Панцюшэнку — пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Вользе Церах — пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
- Уладзіміру Лавору — чатыры гады і дзевяць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- Кацярыне Зарэцкай — пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19 верасня 2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Уладзіміра ў Вярхоўным судзе. Суддзя Мікалай Грынцэвіч, пасяджэнне было закрытым. Прысуд набыў моц.
13 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Уладзіміра ў "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК-1.
Да пяці гадоў калоніі. Асудзілі палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны
"Так званая справа". Што вядома пра затрыманых за вывешванне нацыянальных сцягоў Беларусі і Украіны