Андрэй Паротнікаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 лютага 1978

Дата затрымання: 19 сакавіка 2023

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Тулейка Вячаслаў

Месца зняволення: СІЗА КДБ

Групы: Актывісты, Сілавікі

Андрэй Яўгенавіч Паротнікаў — палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011).

Згодна з указам А. Лукашэнкі ад 19 верасня 2022 г. Андрэй Паротнікаў, капітан міліцыі запасу, быў пазбаўлены звання.

Па словах знаёмага Андрэя, яго затрымалі ў Маскве. Яго даставілі ў Менск і ён зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 

Тэлеканал АНТ пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне аналітыка Андрэя Паротнікава. Стала вядома, што яго вінавацяць у «здрадзе дзяржаве».

Агулам алітвязня абвінавачвалі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • здрада дзяржаве (ч. 1 арт. 356);
  • змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357);
  • садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-4);
  • уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання (ч. 3 арт. 361-1);
  • перашкода здзяйсненню выбарчых правоў (ч. 2 арт. 191).

Судовы працэс распачаўся 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе, пасяджэнні былі закрытыя. Судзіў эксперта Вячаслаў Тулейка. 17, 18, 21, 22, 23, 30 і 31 кастрычніка пасяджэнні працягнуліся.

Адрас для лістоў: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»