Алег Канавалаў
Дата нараджэння: 8 ліпеня 1995
Дата затрымання: 10 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 студзеня 2023
Суддзя: Харошка Алег
Месца зняволення: ПК № 17
Заява аб прызнанні палітвязнем

Алег Анатольевіч Канавалаў — уладальнік YouTube-канала "Третий регион Беларусь" быў затрыманы 10 студзеня 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь на святы.
Яго абвінавачваюць у тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад'езду ва Украіну працягваў "размяшчаць у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага толку, прапагандаваць супраціў прадстаўнікам улады". Мужчына загружаў на свой канал відэа з акцый салідарнасці беларусаў у Кіеве. Таксама яму ў віну ставяць "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Яго абвінавацілі па арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка улады), ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
У канцы лютага 2022 года на сем сутак быў змешчаны ў СІЗА № 3 у карцар.
У Гомельскім абласным судзе 7 верасня 2022 г. вынеслі прысуд Алегу: яму прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штраф у памеры 3200 рублёў і кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага міліцыянта 5000 рублёў.
23 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Палітвязня на пачатку студзеня 2023 г. этапавалі ў шклоўскую ПК № 17.
![]()
Пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітвязню Алегу Канавалаву