Яўген Ціханаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 лістапада 1982
Дата затрымання: 19 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Заява аб прызнанні палітвязнем
Яўген Аляксандравіч Ціханаў скончыў Акадэмію МУС больш за 15 гадоў таму, працаваў участковым, але звольніўся па ўласным жаданні. Пазней Яўген перайшоў у ІТ. Пасля нейкі час пажыў у Еўропе, у Італіі. Яго затрымалі пры спробе ўезду ў Беларусь: мужчына хацеў прыехаць на дзень нараджэння маці і аформіць даверанасць. Супраць Яўгена Ціханава, як паведамляецца, заведзена крымінальная справа за каментары ў тэлеграме аб сілавіках і Лукашэнку па трох артыкулах: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 361-1 ч. 3 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу.
12 красавіка 2024 г. адбыўся разгляд яго справы ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Анжэла Касцюкевіч. Асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў СІЗА № 1.
28 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Юрый Руткоўскі.
13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.