Віктар Снегур

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 ліпеня 1988

Дата затрымання: 4 студзеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
  • арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
  • ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам

Вынік суда: 19 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Філатаў Максім

Пракурор: Герасіменка Людміла, Рабаў Уладзімір, Лапека Алег

Месца зняволення: ПК № 14

Справы: Справа Аўтуховіча

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Жазэ Лоршэ, чаліня Камітэта па юстыцыі і дэлегацыі Люксембурга ў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Віктар Адамавіч Снегур асуджаны па "справе Аўтуховіча" па ч. 2 арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 КК (замах на захоп улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай), ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, камплекты боепрыпасаў да яго, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад) да 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў)

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды па рэзананснай "справе Аўтуховіча". Судовы працэс доўжыўся пяць месяцаў. 

Усіх фігурантаў "справы Аўтуховіча" затрымалі ў снежні-студзені 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком "тэрарыстычнай групоўкі", якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. У залежнасці ад ролі іх абвінавацілі агулам па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы справы склалі 65 тамоў. Справу разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Дзяржаўнае абвінавачванне на судзе падтрымлівалі намесніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка і старшы памочнік пракурора Рабаў. Народныя засядацелі — СтаворкаЖдановіч і Нічыпор.

У Вярхоўным судзе 31 сакавіка 2023 г. разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў "справы Аўтуховіча". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння паводле арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — паводле ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў. Астатнім палітвязням судовая калегія пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. 

12 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Быў пераведзены з Турмы № 1 у ПК № 14.

11 кастрычніка 2024 г. Мінскі абласны суд разгледзеў апеляцыю на прысуд у дачыненні да Віктара паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Судовы працэс узначальвала Вікторыя Паляшчук. Калі менавіта Віктара судзілі за "злоснае непадпарадкаванне" і якое рашэнне прыняў суд — пакуль невядома.

Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"

Толькі двое з іх цалкам прызналі сваю віну.

Храналогія суда:

У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»

На судовае пасяджэнне пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. «Вясна» распавядае, што вядома пра справу і як праходзіць суд.

Другі дзень суда па «справе Аўтуховіча»: што адбываецца на працэсе

«Вясна» распавядае, як праходзіць другі дзень суда па «справе Аўтуховіча».

«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў»: як праходзіць суд па «справе Аўтуховіча»

«Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра суд і ў чым абвінавачваюць Аўтуховіча.

У судзе па «справе Аўтуховіча» пачынаецца допыт абвінавачаных

23 траўня, фігурантам скончылі зачытваць абвінавачванні.

"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"

Падчас дачы паказанняў некаторыя заявілі пра катаванні і збіванне пасля затрымання, а таксама пра жудасныя ўмовы ўтрымання.

"Справа Аўтуховіча": спрэчкі бакоў скончыліся, прысуд будзе агучаны ў сярэдзіне кастрычніка

Судовае следства па справе скончанае, а прысуд агучаць 17 кастрычніка.


Адрас утрымання: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»