Юрый Альхавік

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1987

Дата затрымання: 15 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Фалькоўская Таццяна

Юрый Альхавік

Юрый Генадзевіч Альхавік — бізнэсовец, затрыманы восенню 2023 года за заклікі да санкцый. Супраць Юрыя ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса, ён знаходзіцца пад вартай (дакладнае месца высвятляецца).

У эфіры праўладнага тэлеканала "Беларусь 1" Юрый Альховік прадстаўлены як "сузаснавальнік кампаніі — афіцыйнага дыстрыбутара сусветных вытворцаў". Сам ён распавёў, што займаўся пастаўкамі абсталявання неразбуральнага кантролю і хімічнага аналізу, выпрабавальнага абсталявання. Ён напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй, унесенай у санкцыйны спіс.

У Мінскім гарадскім судзе 18 траўня 2024 г. распачаўся суд над Юрыем. Яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі. Справу ў закрытым рэжыме прызначылі разглядаць Таццяну Фалькоўскую.

6 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Руслан Царук.

У Мінску за "заклікі да санкцый" у закрытым рэжыме будуць судзіць бізнэсоўца

У Мінскім гарадскім судзе 18 траўня распачнецца суд над палітзняволеным бізнэсоўцам Юрыем Альхавіком. Яго затрымалі восенню 2023 года і змясцілі пад варту. У лістападзе ён даў інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу "Беларусь 1", дзе распавёў, што напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй, унесенай у санкцыйны спіс.

Бизнесмен писал письма, чтобы подсанкционной белорусской компании не поставляли оборудование из ЕС. Его обвинили в призывах к санкциям

В Беларуси задержали и обвинили в призывах к санкциям бизнесмена Юрия Ольховика. Причиной для этого стали его письма в европейскую компанию, полицию и газету.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»