Сяргей Кірыковіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1987
Дата затрымання: 12 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бубенчык Дзмітрый
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргея Валер'евіча Кірыковіча абвінавачвалі адразу паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 2 арт. 366 "Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, што выконвае грамадскі абавязак", ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы".
Пра абвінавачанага вядома няшмат: Сяргею Кірыковічу 35 гадоў, родам з Ліды. Да затрымання працаваў у Баранавіцкім аддзяленні "Беларускай чыгункі" і ў Лакаматыўным дэпо Ліды.
Справу Сяргея Кірыковіча разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык. 12 жніўня 2022 года, па сукупнасці злачынстваў канчаткова Сяргею Кірыковічу прысудзілі 4,5 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным заканадаўствам парадку. Утрымліваўся ў турме № 1, актуальны адрас невядомы.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За каментары ў сацсетках пра Лукашэнку і расійскіх вайскоўцаў жыхара Ліды асудзілі да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму