Мікалай Хіла
Палітвязень
Дата затрымання: 24 красавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: СІЗА-1
Групы: Святары і вернікі
Мікалай Мікалаевіч Хіла — прапаведнік царквы ЕХБ "Дабравесце", быў затрыманы 24 красавіка 2024 года. Спачатку быў у ІЧУ на Акрэсціна, затым яго перавялі ў СІЗА. Па папярэдняй інфармацыі, яго могуць абвінавачваць у абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).
Утрымліваецца ў СІЗА №1.
Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць