Алена Гнаук

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 16 сакавіка 1957

Дата затрымання: 11 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Клышпач Іна, Куроўскі Дзмітрый, Жытко Юрый, Парэмскі Яраслаў

Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Булыгін Міхаіл

Месца зняволення: ПК № 24

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Справы: Справа карагодаў

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Гед Нэш, дэпутат ніжняй палаты парламента Ірландыі

Алена Гнаук

Алена Пятроўна Гнаук — актывістка з Пружанаў. Спачатку суддзя Іна Клышпач асудзіла Алену на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за ўдзел у акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце па так званай "справе карагодаў".

Паўторна жанчына была асуджаная за абразу Лукашэнкі. Сумарна суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў Алене 3 гады "хатняй хіміі".

Калі жанчына ўжо адбывала "хатнюю хімію", яе некалькі разоў затрымлівалі. 11 студзеня 2022 года яе затрымалі і прысудзілі 15 сутак арышту за парушэнне рэжыму адбывання "хатняй хіміі". Пасля арышту Алена не выйшла на волю, яе перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, узбуджанай паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Згодна з матэрыяламі справы, Гнаук 23 лістапада 2021 года размясціла ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram "свядома ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам". У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Паклёп на Лукашэнку выявілі ў "звароце" да яго. 

На пачатку сакавіка 2022 г. Алена была пераведзеная з баранавіцкага СІЗА-6 у СІЗА-1, адтуль — у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Пасля яе ізноў перавялі ў СІЗА-6, а 13 красавіка — у Пружанскі ІЧУ.

Вядома, што ў траўні 2022 г. Алена больш за тыдзень за кратамі трымала галадоўку, патрабуючы, каб ейныя лісты даходзілі да адрасатаў.

13 чэрвеня 2022 г. у судзе Пружанскага раёна распачаўся разгляд ейнай справы. 17 чэрвеня быў абвешчаны прысуд: тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Такое рашэнне вынес суддзя Юрый Жытко паводле запыту пракурора. Алену пасля абвяшчэння прысуду перавялі з Пружанаў у баранавіцкі СІЗА-6, дзе яе на больш як паўтара месяца змясцілі ў карцар.

9 жніўня 2022 г. у Брэсцкім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Алены Гнаук. Суддзя Святлана Крамянёўская пакінула прысуд без зменаў. Праз тыдзень палітзняволеную этапавалі з СІЗА-6 у гомельскую ПК № 4.

У кастрычніку 2022 КДБ уключыў палітзняволеную ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

У снежні адміністрацыя калоніі змясціла Алену ў ПКТ да 24 лютага 2023 г. Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з трох базавых велічыняў да адной (32 рублі). 

З ініцыятывы адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суддзя Яраслаў Парэмскі 11 красавіка 2023 г. пачала разглядаць справу ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. У Алены пагоршылася здароўе ў зняволенні. Вядома, што яна адмовілася ад адвакаткі, бо тая падпісала пратакол допыту, нягледзячы на просьбу палітзняволенай не рабіць гэтага. 18 красавіка на працэсе дапытвалі сведкаў, якія блыталіся ў адказах, а саму палітзняволеную выдалілі з залы суда. 28 красавіка 2023 г. агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — адзін год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што Алену перавялі ў СІЗА-3.

Палітзняволеная адбывае пакаранне ў ПК № 24.

Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі

Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі".

«Буду прыкладаць намаганні дзеля звальнення Лукашэнкі». Распавядаем гісторыю жыцця палітзняволенай актывісткі Алены Гнаук

Актывістку з Пружан часта завуць брэсцкай Нінай Багінскай. У 2020 годзе яна штонядзелю ездзіла ў Брэст на акцыі пратэсту.

Актывістку з Пружанаў Алену Гнаук асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі

З 2020 года Алену мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, штрафавалі агулам на 173 базавых велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па "справе карагодаў" і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах. Пад вартай Алена ўтрымліваецца ўжо пяць месяцаў.

Актывістку з Брэстчыны Алену Гнаук абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі

1 студзеня 2022 г. стала вядома, што за пост пра мігрантаў актывістку з Пружанаў Алену Гнаук абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі.

Алену Гнаук пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі", але яе затрымалі ў зале суда за здымку абвяшчэння прысуду

У судзе Ленінскага раёна Брэста 3 верасня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць брэсцкай 64-гадавы актывісткі Алены Гнаук.

Супраць 64-гадовай актывісткі з Брэста распачалі крымінальную справу за абразу прэзідэнта

Супраць брэсцкай 64-гадовай актывісткі Алены Гнаук, якую 2,5 месяцы таму асудзілі па "справе карагодаў", распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).

Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Адрас для лістоў: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»