Сяргей Скібінскі
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Месца зняволення: Турма № 4
Сяргей Уладзіміравіч Скібінскі — дызайнер, раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.bу, якое існавала да 2020 года. Сяргей таксама мае ІП у галіне дызайну, робіць уласныя ілюстрацыі і праекты. Таксама ён любіць падарожнічаць ды фатаграфаваць. У сацсетках Сяргей публікуе фота са сваіх вандровак і проста пейзажы розных месцаў.
Суд над Сяргеем пачаўся 14 кастрычніка 2024 у Мінскім гарадскім судзе. Суддзя — Святлана Чарапанава. Яго судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і «Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
16 і 18 кастрычніка 2024 г. разгляд працягнуўся.
Утрымліваецца ў СІЗА Турмы № 4.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь 31 студзеня 2025 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Царук Руслан Вітальевіч.