Дзяніс Красько
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 лютага 1975
Дата затрымання: 28 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Беразюк Сяргей
Пракурор: Бялт Марыя
Дзяніса Міхайлавіча Красько абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс пачаўся 14 снежня, яго вёў суддзя Сяргей Беразюк. Дзяржабвінаваўца – пракурорка Марыя Бялт. Дзяніса затрымалі 28 ліпеня 2023 года і да суда змясцілі пад варту.
Брэсцкі абласны суд 22 студзеня 2024 года завяршыў разгляд крымінальнай справы. Дзянісу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
29 сакавіка 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзяніса. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў. Прысуд набыў моц.
5 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.
Вядомы прысуд берасцейцу Дзянісу Красько, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці
За тры каментары абвінаваўца запрасіла тры гады калоніі