Валянцін Стэфановіч

сябра Рады "Вясны"

Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1972

Дата затрымання: 14 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
арт. 228 Крымінальнага кодэкса — Кантрабанда

Месца зняволення: СІЗА-1

Сімвалічны/ая хросны/ая: Антон Хофрайтэр, старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу

Фота TUT.BY

Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч — сябра Рады "Вясны", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). З’яўляецца адным з вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека, выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання. Удзельнічаў у розных міжнародных канференцыях і пасяджэннях, правабарончых місіях і назіраннях за выбарамі ў краінах АБСЕ.

Да Валянціна з вобшукам сілавікі прыйшлі ранкам 14 ліпеня 2021 г., канфіскавалі ўсю тэхніку, а самаго праваабаронцу павезлі на допыт, пасля чаго змясцілі пад варту. 

Як стала вядома, з ператрусам прыходзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў. У пастанове на ператрус значылася два артыкулы Крымінальнага кодэкса: 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў).

26 верасня 2022 года стала вядома, што крымінальная справа ў дачыненні Валянціна Стэфановіча, меркавана Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і іншых вясноўцаў паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нясплата падаткаў) спыненая. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў тым, што яны "не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццяўлёных выплатах, асобах, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падаткавым агентам". Але Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча не вызвалілі з-пад варты — ім выставілі новыя абвінавачванні ў кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Вядома, што прэтэнзіі дзяржавы застаюцца ўсё да той жа сумы грошай, якая фігуравала ў абвінавачванні за несплату падаткаў. Тром палітзняволеным вясноўцам цяпер пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Кантрабанда і фінансаванне пратэстаў — палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" ўзмацнілі абвінавачванні

Ужо год і два месяцы як старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца за кратамі ў СІЗА-1.

Аліна Стэфановіч: Мой муж — палітвязень у Беларусі, я пераехала ў Батумі з трыма дзецьмі

Арышт мужа падштурхнуў Аліну Стэфановіч з'ехаць з Беларусі ў Грузію з трыма дзецьмі. Яна распавяла грузінскаму выданню netgazeti.ge пра арышт Валянціна, барацьбу, цяперашнюю атмасферу ў Беларусі і пра тое, што яна адчувае, калі бачыць, што яе краіна выступае на баку Расіі ў поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.

"Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч

14 ліпеня — роўна год, як старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць. Што вядома пра справу? Як прайшоў год за кратамі? Як можна падтрымаць праваабаронцаў "Вясны"? Пра ўсё гэта ў нашым матэрыяле.

Сямейныя гісторыі "вясноўцаў", якіх затрымалі год таму

Для сем'яў год таму з дамоў забралі не праваабаронцаў, а сужэнцаў і татаў. Таму сёння мы паглядзім на іх вачыма родных і даведаемся пра гісторыі каханняў, распавядзем пра тое, як Уладзь Лабковіч пазнаёміўся з жонкай Нінай падчас назірання за выбарамі, чаму пасля першага спаткання Валянцін Стэфановіч не верыў у працяг знаёмства з будучай жонкай Алінай, а таксама, чым Наталля Пінчук зачаравала Алеся Бяляцкага.

Урад Беларусі адказаў ААН па "справе Вясны": "Крымінальная пераслед не звязаны з іх працай па прасоўванні правоў чалавека"

На сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН з’явіўся афіцыйны адказ урада Беларусі на запыт чатырох Спецыяльных дакладчыкаў па факце вобшукаў і затрыманняў праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА і незалежных СМІ, здзейсненых у ліпені 2021 года.

У Стакгольме прайшла фотаакцыя ў падтрымку палітзняволеных сябраў “Вясны”

17 лістапада праваабаронцы з “Ostgruppen — Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека” сфатаграфаваліся з банерам і фотаплакатамі палітзняволеных “вясноўцаў” у знак салідарнасці і іх падтрымкі.

"Мы будзем побач, нават калі будзем сядзець". Распавядаем пра шэсць правабаронцаў-вясноўцаў, якія апынуліся за кратамі 14 ліпеня

У "чорную сераду" 14 ліпеня па ўсёй Беларусі былі затрыманыя адзінаццаць праваабаронцаў-вясноўцаў, а таксама два былых сябры «Вясны». Ператрусы адбыліся ў офісе «Вясны» на Мяржынскага ў Мінску, гарадзенскім офісе арганізацыі, асветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў». У межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў) у іх правялі ператрусы і дапыталі.

 

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах: