Сяргей Канавалаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 сакавіка 1972
Дата затрымання: 6 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 15 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Буруноў Яўген
Месца зняволення: ПК № 2
Справы: Акцыі на чыгунцы
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Ронан Дантэк, сябра Сената Францыі
Сяргей Генадзьевіч Канавалаў — супрацоўнік Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Яго затрымалі 6 сакавіка 2022 года за "падрыхтоўку акту тэрарызму" і змясцілі ў . Згодна з дадзенымі МУС, мужчына нібыта планаваў вывядзенне з ладу сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.
7 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Сяргея Канавалава ў "спіс тэрарыстаў".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
24 жніўня 2022 г. у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд справы палітвязня. 16 верасня суддзя Яўген Буруноў па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў і далучэння дадатковага пакарання, канчаткова прызначыў Сяргею Канавалаву пазбаўленне волі на тэрмін 15 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічынь.
Палітвязень адбываў пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22. У снежні 2023 года пераведзены ў ПК № 2.
15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — "рэйкаваму партызану" з Віцебску
З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі