Павел Лінкевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 верасня 1986

Дата затрымання: 5 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • п. 5 ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 траўня 2023

Суддзя: Кміта Мікалай

Месца зняволення: ПК № 17

Справы: Пратэсты Баранавічы

Павел Лінкевіч

Паўла Юр'евіча Лінкевіча абвінавачвалі ў наўмысным прычыненні цяжкага цяленага пажкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вядзе суддзя Мікалай Кміта.

У Баранавічах пачаўся суд за наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года

У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч 6 ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цяленага пажкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).

11 ліпеня 2022 года быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).

Прадстаўнік абвінавачання  запрасіў для Лінкевіча пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў і 10 000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпеламу супрацоўніку міліцыі.

Акрамя таго ў суд накіравалі пазоў у грамадзянскі суд аб прызнанні аўтамабіля Лінкевіча сродкам здзяйснення злачынства, каб потым  прымяніць да яго спецыяльную канфіскацыю. Праўда, аўтамабіль стаіць на расійскім уліку.

Паўла Лінкевіча прызналі вінаватым і асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень быў этапаваны ў ПК № 17.

За наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года жыхара Баранавіч асудзілі да калоніі

У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч 11 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»