Ігар Ярмолаў
валанцёр штаба Віктара Бабарыкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 лістапада 1983
Дата затрымання: 12 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бандарэнка Святлана
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: Валанцёры штаба Бабарыкі, Пратэсты Мінск
Групы: Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Ігар Аляксеевіч Ярмолаў — валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Кіраўнік школы танцаў Dance Cafe.
Паводле інфармацыі ад бацькоў, ён быў збіты, да 18 жніўня знаходзіўся ў вайсковым шпіталі, яму была праведзеная аперацыя.
18 жніўня 2020 года яго перавялі ў СІЗА КДБ, а пазней — у СІЗА-1 у Мінску. Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 293 КК (іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках).
10 чэрвеня 2021 года суддзя Святлана Бандарэнка вынесла прысуд: пакараць Ігара Ярмолава па ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК пазбаўленнем волі тэрмінам на 5 гадоў, а па ч. 3 арт. 293 КК — на 3 гады. Канчаткова прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пры канцы чэрвеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Ігара з ПК № 17 у ПК № 3 (Віцьба).
"Убачымся на новым судзе! Вы за ўсё адкажаце!" За падрыхтоўку да масавых беспарадкаў, якіх не было, палітвязняў асудзілі на 5 гадоў калоніі кожнага
"Ні перад людзьмі, ні перад Богам маёй віны няма, і сумленне маё чыстае". Дзмітрый Канапелька ў апошнім слове ўзгадаў рэпрэсаванага прадзеда
"Проста тут і цяпер вырашаецца мой лёс і лёс маіх сяброў". Ігар Ярмолаў і Мікалай Сасеў выступілі з апошнім словам у судзе
"Чаму тады не казаць, што ўказкі – для здзяйснення акту тэрарызму?" Аргументы абароны ў спрэчках бакоў па справе валанцёраў штаба Бабарыка
У судзе па справе аб "лазерных указках" прайшлі спрэчкі бакоў
"Мусара – гэта нешта непатрэбнае. І гэта людзі, якія заслугоўваюць такога абазначэння". Суд вывучыў матэрыялы па справе валанцёраў штаба Бабарыкі
"У сваёй прафесійнай дзейнасці я засветы раблю пастаянна". Пра што распавяла ўрач-афтальмолаг у судзе па справе аб лазерных указках?
Сведка Юрый Васкрасенскі ўжо двойчы не з'явіўся ў суд па справе валанцёраў штаба Бабарыка
Малаткамі адкалупваць плітку, лазернымі ўказкамі свяціць у сілавікоў. У судзе аб масавых беспарадках выступіў яшчэ адзін сведка
"Высновы аб выніках выбараў зрабіў на аснове статыстычных дадзеных, асабістым вопыце і здаровым сэнсе". Пра што ў судзе казаў Канапелька
На судзе па справе аб "лазерных указках" Уладзіслаў Карэцкі даў паказанні
"З маіх рук ні адзін чалавек не атрымаў ніводнага прадмета". Пра што казаў у судзе палітвязень Мікалай Сасеў
Масавыя беспарадкі з дапамогай лазерных указак? Як праходзіць суд над валанцёрамі штаба Бабарыкі
Маналогі жанчын, чые блізкія пацярпелі падчас пратэстаў