Алесь Бяляцкі
старшыня ПЦ "Вясна", лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, асуджаны да 10 гадоў зняволення
Дата нараджэння: 25 верасня 1962
Дата затрымання: 14 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 228 Крымінальнага кодэкса — Кантрабанда
ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 красавіка 2023
Суддзя: Запаснік Марына
Пракурор: Кароль Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 9
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Нікола Бір, віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента

Алесь (Аляксандр) Віктаравіч Бяляцкі — кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру "Вясна", лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) з 2007 па 2016 гг.
За 25 гадоў сваёй дзейнасці Алесь Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: у 2006 годзе — шведскай прэміяй імя Пера Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаю Вацлаў Гавел, у 2011 годзе — дыпломам “За мужнасць і барацьбу за свабоду”, прэміяй “Найлепшы праваабаронца года”, прэміяй Нарвежскага саюза пісьменнікаў "За свабоду слова", у 2012 годзе — прэміяй Дзярждэпартамента ЗША, прэмія Леха Валенсы, прэміяй імя Петры Кэлі ў знак прызнання дзейнасці ў адстойванні правоў чалавека ў Беларусі, у 2013 годзе — прэміяй Вацлава Гавела ад ПАСЕ, у 2019 годзе — прэміяй “За правы чалавека і вяршэнства закона”, а ў 2020 годзе — прэміяй “За годны лад жыцця” і сумесна з іншымі прэміяй імя Сахарава. Пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру. Алесь з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг.
Старшыня "Вясны" быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы, у яго дома і ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус.
6 кастрычніка 2021 года ў Мінскім гарадскім судзе разглядзелі скаргу Алеся Бяляцкага на падаўжэнне тэрміна заключэння пад варту. Суддзя Яўген Хаткевіч пакінуў скаргу без задавальнення. З раскладу суда стала дакладна вядома, што Алесю Бяляцкаму прад’яўлена абвінавачванне толькі па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса — ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), санкцыя па якім прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў. Раней паведамлялася, што, акрамя арт. 243, праваабаронцу абвінавачваюць па двух частках арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 студзеня 2022 года ў закрытым рэжыме разглядзелі чарговую скаргу Алеся Бяляцкага на падаўжэнне тэрміна заключэння пад варту. Суддзя Наталля Дзядкова пакінула скаргу без задавальнення.
26 верасня 2022 года стала вядома, што крымінальная справа ў дачыненні да Валянціна Стэфановіча, Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і іншых вясноўцаў паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (нясплата падаткаў) спыненая. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў тым, што яны "не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, у вызначаным парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб здзейсненых выплатах, асобах, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падаткавым агентам". Але Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Валянціна Стэфановіча не вызвалілі з-пад варты — ім выставілі новыя абвінавачванні ў кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК. Вядома, што прэтэнзіі дзяржавы застаюцца ўсё да той жа сумы грошай, якая фігуравала ў абвінавачванні за несплату падаткаў. Тром палітзняволеным вясноўцам цяпер пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. 28 лістапада 2022 г. Генеральная пракуратура накіравала "справу Вясны" ў суд.
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2022.
Разгляд справы пачаўся 5 студзеня 2023 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Справу разглядала суддзя Марына Запаснік, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Кароль. Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставяць у віну.
3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёна суддзя Марына Запаснік прызначыла:
- старшыні "Вясны" і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- намесніку старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і юрысту Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
- праваабаронцу "Вясны" Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.
Гэта на два гады менш, чым 9 лютага 2023 г. прасіў пракурор Аляксандр Кароль. Усім, акрамя Алеся Бяляцкага, таксама прызначылі штраф у памеры тры тысячы базавых велічыняў (111 000 беларускіх рублёў), старшыні "Вясны" прызначылі, як і прасіў пракурор, пяць тысяч базавых велічыняў штрафу (185 000 рублёў). Таксама пастанавілі спагнаць у салідарным парадку з Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча і Салаўёва суму ў памеры 752 438 рублёў 62 капеек (гэта амаль 297 650 даляраў) якую яны нібыта "здабылі злачынным шляхам" праз "кантрабанду арганізаванай злачыннай групай". Менавіта гэтая сума фігуравала ў абвінавачванні паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса.
На прысуд, вынесены вясноўцам, жорстка адрэагавалі іх калегі і іншыя праваабаронцы, міжнародная супольнасць і простыя беларусы. ААН з гэтай нагоды выступіла з заявай.
Пракурор Аляксандр Кароль падаў апеляцыйны пратэст на прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны": ён патрабаваў большыя на два гады тэрміны зняволення і больш буйныя штрафы, але суддзя Марына Запаснік пастанавіла іншы прысуд. Суддзя Святлана Бандарэнка разгледзела апеляцыйны пратэст на прысуд 21 красавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе: апеляцыйныя скаргі вясноўцаў і іх абаронцаў пакінуты без задавальнення, выніковыя тэрміны не змяніліся.
2 траўня стала вядома, што праваабаронцу перавялі з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 9.
![]()
Ад 7 да 10 гадоў калоніі: агучылі прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны"
![]()
"Калі пракурор запрасіў 12 гадоў, на твары Алеся не праскочыла ніводнай эмоцыі". Партрэт Алеся Бяляцкага на судзе
![]()
Алесь Бяляцкі: "Трэба пачаць шырокі грамадскі дыялог, накіраваны на нацыянальнае прымірэнне"
13 лютага праваабаронцы выступілі з апошнімі словамі — на беларускай мове.
![]()
"Дзейнасць майго падабароннага адпавядала стандартам праваабарончай дзейнасці", — адвакатка Алеся Бяляцкага
![]()
Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам "Вясны" запрасілі тэрміны
![]()
"Стварылі ўнікальную справу. І што гэта, як не палітычны падтэкст?" Па справе "Вясны" дапыталі праваабаронцаў
![]()
Праслухоўка ў СІЗА і "аператыўная распрацоўка" праваабаронцаў з 2020 года. Па справе "Вясны" скончылі вывучаць 284 тамы
![]()
"Крыміналізацыя дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій — амаральная і нечалавечая". Як праходзіць суд па "справе Вясны"
![]()
"555 дзён у смярдзючых катухах Валадаркі". Як праходзіць працэс па "справе Вясны"
![]()
60 тамоў з 283 за некалькі дзён. Паскораны рэжым разгляду ў судзе "справы Вясны"
![]()
"Да якасці доказаў узнікаюць пытанні як у адвакатаў, так і ў саміх абвінавачаных". Як два тыдні судзяць праваабаронцаў "Вясны"
![]()
Ціск у СІЗА, аператыўная відэаздымка ў брэсцкім офісе, сведкі на паперы. Што стала вядома на шостым пасяджэнні па "справе Вясны"
![]()
Паказанні засакрэчаных сведак і допыт мытнікаў: што адбывалася на чацвёртым і пятым пасяджэннях па "справе Вясны"
![]()
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пра суд над калегамі: "Гэта расправа над праваабаронцамі пад выглядам правасуддзя"
![]()
Трэці суд па "справе Вясны": Уладзю Лабковічу выклікалі "хуткую", праваабаронцы зноў просяць зняць кайданкі з іх
![]()
Працягваецца суд па "справе Вясны". Другі дзень
![]()
У Мінску па "справе Вясны" судзяць чатырох праваабаронцаў. Анлайн
![]()
"Справу Вясны" накіравалі ў суд. Распавядаем, што праваабаронцам ставіцца ў віну
![]()
Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. Замест палітзняволенага праваабаронцы яе атрымала яго жонка
![]()
"Ён бачыць лепшыя перспектывы, што б ні было". Жонка Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага расказвае пра мужа
![]()
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру
![]()
Кантрабанда і фінансаванне пратэстаў — палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" ўзмацнілі абвінавачванні
![]()
"Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч
![]()
Сямейныя гісторыі "вясноўцаў", якіх затрымалі год таму
![]()
Урад Беларусі адказаў ААН па "справе Вясны": "Крымінальная пераслед не звязаны з іх працай па прасоўванні правоў чалавека"
![]()
Міжнародны ПЭН-клуб заклікае вызваліць сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Бяляцкага
![]()
У Стакгольме прайшла фотаакцыя ў падтрымку палітзняволеных сябраў “Вясны”
![]()
"Мы будзем побач, нават калі будзем сядзець". Распавядаем пра шасцярых праваабаронцаў-вясноўцаў, якія апынуліся за кратамі 14 ліпеня
![]()
"Такія пакутныя выпрабаванні прыпалі не толькі на долю праваабаронцаў, але і на долю ўсяго беларускага народу", – Наталля Пінчук
Раней Алесь ужо быў палітычным зняволеным. 4 жніўня 2011 года арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі звесткі пра банкаўскія рахункі на сваёй тэрыторыі. Бяляцкага абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года асуджаны Першамайскім раённым судом Мінска на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што ўсе грошы з рахункаў ішлі на праваабарончую дзейнасць. Краіны Еўрасаюзу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнем, а прысуд — палітычна матываваным. Адбываў пакаранне ў жодзінскай турме і бабруйскай калоніі. Вызвалены праз амністыю.