Арцём Ботаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 10 сакавіка 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Скалковіч Марына

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Пратэсты Брэст

Арцём Мікалаевіч Ботаў быў абвінавачаны ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года. Супраць яго распачалі крымінальную спаву паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і змясцілі пад варту да суда. 

Справа разглядалася 22 і 24 траўня 2024 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Арцёму прысудзілі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу.

23 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Груда Кацярына.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, адбывае пакаранне ў ПК № 1

Да 1,5 года калоніі. Яшчэ пяць чалавек асудзілі за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 у Брэсце

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня адразу пяць чалавек абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»