Сяргей Маўшук

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 верасня 1978

Дата затрымання: 2 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Брэган Яўген

Месца зняволення: ПК № 8

Справы: Пратэсты Пінск

Сімвалічны/ая хросны/ая: Колм Маркі, дэпутат Еўрапарламента ад Ірландыі

Сяргей Анатольевіч Маўшук — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. 

Сяргей знаходзіўа ў статусе падазраванага па справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках), з пачатку снежня яму абралі меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Па гэтай жа справе са жніўня знаходзілася ў СІЗА-6 жонка Сяргея Алена Маўшук, якая таксама прызнана палітзняволенай.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Сяргея Маўшука асудзілі да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго ўзялі пад варту ў зале суда.

Вядома, што ў сакавіку 2022 года Сяргея на тыдзень змяшчалі ў ШІЗА і на працягу некалькіх месяцаў не перадаюць яму лісты.

14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў

Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія ў агульнай суме патрабуюць ад палітзняволеных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі. Свае маральныя пакуты пінскія міліцыянты абгрунтавалі тым, што яны «выпрабавалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». Суддзя Яўген Брэган асудзіў усіх 14 палітвязняў на тэрміны ад пяці з паловай да шасці з паловай гадоў калоніі.

«Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»

"Вясна" сустрэлася са сваякамі пінскіх палітвязняў у Баранавічах каля СІЗА, куды яны прыехалі ўсе разам, каб перадаць сваім блізкім перадачы.

 

Адрас для лістоў: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»