Дзмітрый Каханоўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 красавіка 1991
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Буруноў Яўген
Месца зняволення: ПК № 1
Заява аб прызнанні палітвязнем
Дзмітрый Леанідавіч Каханоўскі — супрацоўнік "Белтэлекам" з Магілёва, быў затрыманы на працоўным месцы 28 кастрычніка 2021 года. Мае дзіця.
Згодна з абвінавачваннем, ён нібыта здабываў з базы асабістыя дадзеныя сілавікоў, дзяржслужачых, суддзяў. Следства сцвярджае, што ўсяго было 46 падобных эпізодаў. Вядома, што яму прад'яўлена абвінавачванне па арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Дзмітрый быў змешчаны ў СІЗА-1, на пачатку лістапада 2022 г. пераведзены ў віцебскі СІЗА-2.
21 лістапада 2022 г. у Віцебскім абласным судзе распачаўся разгляд справы ў закрытым рэжыме. Падчас следства Дзмітрыю выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 352 КК (Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных дадзеных). Суддзя Яўген Буруноў прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму шэсць з паловай гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
3 студзеня 2023 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
На пачатку студзеня 2023 г. Дзмітрыя этапавалі ў наваполацкую ПК № 1.
Супрацоўніка "Белтэлекама" асудзілі на шэсць з паловай гадоў калоніі за завалоданне персанальнымі дадзенымі сілавікоў