Аляксандр Блізнец
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 ліпеня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 жніўня 2024
Суддзя: Харошка Алег
Справы: Пратэсты Гомель
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Уладзіміравіч Блізнец працаваў інжынерам над адным з прадпрыемстваў Гомеля. Ён быў асуджаны ў закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).
З26 красавіка па 2 траўня 2024 года справу разгледзеў суддзя Харошка Алег. Вядома, што Аляксандра асудзілі да пазбаўлення волі.
2 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Аляксандра. Старшыня судовай калегіі Дзіна Кучук.
16 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У верасні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 3, актуальны адрас невядомы.