Дзяніс Урад
капітан Генштаба Узброеных Сіл
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 чэрвеня 1991
Дата затрымання: 15 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 18 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Лупіновіч Аляксандр
Пракурор: Кавалёў Міхаіл
Месца зняволення: Турма № 4
Групы: Ваенныя
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Енс Гаер, член Еўрапейскага парламента
Дзяніс Міхайлавіч Урад займаў пасаду спецсувязіста Генштаба Узброеных Сіл.
Паводле інфармацыі праўладных СМІ, 14 сакавіка 2021 года на дзяжурстве Дзяніс Урад сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і "адправіў польскаму тэлеграм-каналу".
Дзяніс Урад жанаты, мае малога сына. Родам капітан з Расонаў Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, які скончыў у 2014 годзе.
14 траўня 2021 года стала вядома, што Вярхоўны суд (суддзя Аляксандр Лупіновіч) асудзіў Дзяніса Урада да 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за "здраду дзяржаве" (ч. 2 арт. 356 КК). Таксама яго пазбавілі звання.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд набыў моц у момант абвяшчэння. Абскарджанню, апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае.
22 жніўня 2022 года адбудзецца разгляд справы аб пераводзе палітзняволенага ў іншую папраўчую ўстанову і змене рэжыму. Паводле рашэння суддзі Вольгі Баліка яго могуць перавесці на турэмны рэжым.
21 верасня cтала вядома, што Дзяніс Урад быў пераведзены ў магілёўскую турму №4.
"Не ўяўляе, як будзе жыць далей". Пагаварылі з жонкай вайскоўца, якому далі 18 гадоў калоніі за дзяржаўную здраду