Алена Маўшук
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1976
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-6

Затрыманая ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Са слоў міліцыянтаў, жанчына нібыта з палкай замахваліся на супрацоўнікаў міліцыі (АМАП).
44-гадовую Алену Уладзіміраўну Маўшук затрымалі ноччу 10 жніўня ў Пінску. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Муж Алены не ведаў пра яе месцазнаходжанне і стан жонкі на працягу чатырох сутак з моманта затрымання. Пазней з ім звязалася сукамерніца жанчыны і распавяла, што Алена знаходзіцца ў камеры "голая, босая, збітая". Са словаў гэтай жанчыны Алена ў камеру патрапіла ўся ў сіняках. У Алены Маўшук трое дачок: адна — паўнагадовая, дзве — малалетнія. 10-гадовую Ангеліну 17 верасня са школы забралі ў сацыяльны прытулак, таму што муж Алены з'яўляецца яе айчымам. Як паведаміла Алена ў сваіх лістах, палітзняволеную ў СІЗА паставілі на ўлік як «схільную да захопу адміністрацыі з захопам закладнікаў і праявы агрэсіі».
![]()
"З-за гэтага відэа сядзяць вашыя дзеці і мая жонка!"
Алене Маўшук прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
![]()
"Мая мама — у турме". Гісторыі палітвязняў шматдзетных маці