Людміла Ганчарэнка
грамадзянка Украіны
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 26 ліпеня 1979
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
Вынік суда: невядомы
Дата вызвалення: 28 чэрвеня 2024
Суддзя: Шаршнёў Яўген
Справы: Акцыі на чыгунцы
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне
Ганчарэнка Людміла Міхайлаўна была асуджаная па арт. 358-1 КК (Агентурная дзейнасць) у Гомельскім абласным судзе. 19 снежня 2023 года справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Яўген Шаршнёў.
22 сакавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывала свой тэрмін у жаночай калоніі № 4.
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная звестка аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітзняволеных. Украінcкія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі апынуліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня — у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".
Пяцёх палітзняволеных грамадзян Украіны вызвалілі па абмену. Распавядаем, што вядома пра іх