Кацярына Бруханава
грамадзянка Украіны
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 19 лістапада 1993
Дата затрымання: 25 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 чэрвеня 2024
Суддзя: Сіз Андрэй
Пракурор: Бацюшка Аляксандр
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Вольга Рыхтэрава — сябра парламента ад "Пірацкай партыі" і віцэ-прэзідэнтка Палаты дэпутатаў Чэшскай Рэспублікі
Кацярына Андрэеўна Бруханава — грамадзянка Украіны, родам з горада Херсон. Яна адвучылася ў Кітаі, скончыла там універсітэт у 2015 годзе, а ў 2016 годзе пераехала ў Беларусь. У Беларусі працавала перакладчыцай з кітайскай.
Кацярыну затрымалі, калі яна праходзіла беларускую мяжу. Ад яе запатрабавалі даць на праверку тэлефон, яна падала яго супрацоўнікам разам з паролямі. Беларускія сілавікі знайшлі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот рэдакцыі "Зеркала". На відэа было перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі пад Мінскам, якое яна сама зняла.
Утрымлівалася ў СІЗА-7.
Яе абвінавацілі паводле ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над Кацярынай адбыўся ў кастрычніку 2023 году ў Брэсцкім абласным судзе. Вядома, што для яе запрасілі два з паловай гады калоніі. Такі прысуд і вынес 13 кастрычніка 2023 г. суддзя Андрэй Сіз.
На 12 снежня 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Кацярыны ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Юрый Руткоўскі. Прысуд набыў моц.
15 снежня 2023 г. дададзена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывала пакаранне ў ПК-4.
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная звестка аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітзняволеных. Украінcкія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі апынуліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня — у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".
Пяцёх палітзняволеных грамадзян Украіны вызвалілі па абмену. Распавядаем, што вядома пра іх
У Брэсце за відэа расійскай вайсковай тэхнікі асудзілі грамадзянку Украіны