Міхаіл Сталярчук

Палітвязень

Дата затрымання: 21 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лешчанка Андрэй

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне

Міхаіл Сталярчук быў асуджаны паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Ён грамадзянін Украіны. Разам з ім па гэтай справе быў таксама асуджаны і Дзмітрый Гудзік. Паводле версіі абвінавачвання яны збіралі дадзеныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны. 24 лістапада 2022 года ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхаілу шэсць гадоў калоніі, а Дзмітрыю — пяць. 

Было некалькі закрытых пасяджэнняў. Пра вынік суда і сутнасць абвінавачвання стала вядома з прапагандысцкага фільма АТН "Контрразведка. Операции белорусского КГБ против спецслужб Запада и Украины", дзе ўзгадваюцца таксама палітвязні Дзяніс ІвашынЮрый Зянковіч, фігуранты справы АГСБ і іншыя.

Згодна сюжэту, украінцаў затрымалі на пункце пропуска Брэсцкай вобласці "Макраны" — яны ехалі на аўтобусе "Львоў-Брэст". Дата затрымання не называецца, але, меркавана, гэта здарылася напачатку 2022 года. Згодна версіі абвінавачвання, па заданні Службы бяспекі Украіны яны збіралі дадзеныя пра ваенную тэхніку і аб'екты з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірко, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.

Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 3

Двух украінцаў асудзілі ў Брэсце за "агентурную дзейнасць"

24 лістапада ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць" у Беларусі на карысць Украіны. Судзілі ўкраінцаў Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка за тое, што паводле версіі абвінавачвання збіралі дадзеныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхаілу шэсць гадоў калоніі, а Дзмітрыю — пяць.

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»