Алег Галубоўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 красавіка 1986
Дата затрымання: 12 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 5 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Емяльянчанка Вольга, Манжос Арцём
Пракурор: Р.
Месца зняволення: СІЗА-1
Справы: Пратэсты Мінск
Алег Мікалаевіч Галубоўскі, жыхар Бараўлянаў. Быў затрыманы ў жніўні 2022 года за ўдзел у пратэстах у Мінску ў 2020 годзе. Супраць Алега ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
9 студзеня 2023 г. у судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вольга Емяльянчанка вынесла прысуд Алегу Галубоўскаму - 3 гады абмежавання волі без накіравання в папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Палітвязень быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
2 верасня 2024 г. у судзе Мінскага раёна адбыўся разгляд справы Алега наконт "замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Суддзя Арцём Манжос прысудзіў Алегу пяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Пасля суда Алега ўзялі пад варту, ён утрымліваецца ў СІЗА № 1.