Марына Санкевіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 23 ліпеня 1994
Дата затрымання: 24 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бубенчык Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 4
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Марына Фёдараўна Санкевіч нарадзілася ў Старых Дарогах. 24 лютага 2022 г. яе затрымалі ў Гродне. З тае пары яе ўтрымлівалі ў Турме № 1.
Падставай для затрымання Марыны сталі каментары ў Telegram-каналах. За якія менавіта паведамленні дзяўчыну прыцягнулі да адказнасці, праваабаронцы, на жаль, пакуль не ведаюць.
5 верасня 2021 г. Гродзенскі абласны суд прызнаў Марыну Санкевіч вінаватай па ўсіх чатырох крымінальных артыкулах (ч. 1 арт. 342 , ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 14 і ч. 1. арт. 293, ч 1 арт. 130), прысудзіўшы 7 гадоў папраўчай калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў Дзмітрый Бубенчык, які неаднаразова выносіў палітычна матываваныя прысуды.
У ліпені 2022 г. КДБ уключыў Марыну ў "спіс тэрарыстаў", а МУС у кастрычніку 2022 г. — у Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Палітзняволеную этапавалі ў ПК № 4 у студзені 2023 г.
За каментары ў інтэрнэце дзяўчыне са Старых Дарог прысудзілі ажно 7 гадоў калоніі