Дзяніс Івашын
Журналіст
Дата нараджэння: 6 чэрвеня 1979
Дата затрымання: 12 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 365 Крымінальнага кодэксу - Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
Месца зняволення: Турма №1

Дзянісу Івашыну 41 год, жыве ў Горадні, жанаты. Працуе як рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта міжнароднай раследвальнай супольнасьці InformNapalm з 2014 году, а таксама пазаштатным карэспандэнтам у газэце «Новы час» з 2018-га.
Вядомы дзякуючы сваім раседаванням пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сірыю, пра скандальную забудову ў Курапатах, а таксама пра пераход былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.
Журналіста Дзяніса Івашына 12 сакавіка затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. Праходзіць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса.
Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.
— У хаце і на лецішчы правялі ператрусы, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі: тэлефоны, ноўтбукі, камп'ютары, сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць у пастанове на ператрус згадваецца крымінальны артыкул нібыта за распаўсюд асабістай інфармацыі. Зараз Дзяніс знаходзіцца ў турме № 1 Гродна, — паведаміла жонка журналіста Вольга Івашына.
![]()
«Ён змагаўся за праўду»
Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна