Аляксей Багдзей
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 лютага 2001
Дата затрымання: 20 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Галубовіч Максім
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Гродна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксей Дзмітрыевіч Багдзей нарадзіўся і жыў у Гродне, скончыў музычную школу па класе домры, добра спяваў. Быў прызёрам музычных конкурсаў. Пасля хлопец паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, на факультэт матэматыкі і інфарматыкі. У ягоных сацсетках пазначана, што ён пры гэтым працаваў барменам у забаўляльным цэнтры.
На пачатку ліпеня 2022 г. Аляксея прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады.
Справу разглядаў суддзя Максім Галубовіч. Суд пастанавіў прызнаць Багдзея вінаватым у падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
14 чэрвеня 2022 г. Аляксея Багдзея КДБ ўнёс ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
4 жніўня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Багдзея: прысуд пакінуты без зменаў, а скарга — без задавальнення. Праз тры тыдні Аляксея перавялі з гродзенскага СІЗА ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацку.
За заклікі да супраціву і гвалту гарадзенца асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму