Юрый Зянковіч
юрыст
Дата нараджэння: 31 кастрычніка 1977
Дата затрымання: 12 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 11 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Арэшка Уладзімір, Шутко Аляксандр
Пракурор: Кавалёў Міхаіл
Месца зняволення: Турма № 4
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Анне Валянціна Бэртэльсэн, дэпутатка дацкага парламента

Юрый Леанідавіч Зянковіч — юрыст, асуджаны па "справе змоўшчыкаў". Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
Разгляд справы пачаўся 29 ліпеня 2022 года ў Мінскім раённым судзе. 8 жніўня Юрый Зянковіч цалкам прызнаў сваю віну і не адмаўляў, што з'яўляўся арганізатарам змовы. Таксама ён папрасіў прабачэння ў саўдзельнікаў.
5 верасня 2022 г. суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Юрыя вінаватым і прысудзіў яму 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У снежні 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці", а МУС — у спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
27 снежня 2022 г. у судзе Мядзеля разглядалася новая справа палітзняволенага аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Працэс вёў суддзя Аляксандр Шутко. Як пісала дзяржаўная газета "Мінская Праўда", "Зянковіч у 2020-2021 гадах неаднаразова з пачуцця помсты ад свайго імя пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім".
Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд прызначаны на 21 сакавіка 2023 у Мінскім абласным судзе.
У бабруйскай ПК № 2 адміністрацыя прымушала Зянковіча выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся — адправілі ў ШІЗА. Палітвязень правёў там 8 дзён і абвяшчаў галадоўку.
Па пярэдняй інфармацыі, якая яшчэ ўдакладняецца, Зянковічу па новай крымінальнай справе дадалі яшчэ паўгода.
Таксама па некаторых звестках яму ўзмацнілі пакаранне і па рэшэнні бабруйскага суда перавялі на турэмны рэжым. Хутчэй за ўсё ён у магілёўскай турме № 4 - гэтая інфармацыя таксама ўзгадняецца.
Юрыста Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай справе
Інфармацыя пра працэс з'явілася ў раскладзе Вярхоўнага суда Беларусі.
![]()
Да 11 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе змоўшчыкаў"
![]()
Суд па "справе змоўшчыкаў": Зянковіч прызнаў віну і папрасіў прабачэння ў астатніх фігурантаў
Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка.