Дзмітрый Голуб

Палітвязень

Дата нараджэння: 29 студзеня 1989

Дата затрымання: 7 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Бубенчык Дзмітрый

Дзмітрый Уладзіміравіч Голуб — майстра ААТ "Гроднажылбуд". Яго судзілі ў лістападзе 2024 года ў Гродзенскім абласным судзе. Дзмітрыя прызналі вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Суддзя Дзмітрый Бубенчык 22 лістапада 2024 году асудзіў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома 7 сакавіка 2024 году. Як паведамлялася ў праўладных тг-каналах, мужчына нібы ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама пакідаў абразлівыя каментары пра сілавікоў і расійскіх вайскоўцаў.

20 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў турме № 1, актуальны адрас невядомы. 

Майстра ААТ "Гроднажылбуд" асудзілі на 4 гады калоніі за каментары пра сілавікоў і ўдзел у пратэстах

Гродзенскі абласны суд у будынку суда Кастрычніцкага раёна Гродна 22 лістапада 2024 году разглядзеў крымінальную справу супраць палітвязня Дзмітрыя Голуба паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызначыў палітвязню чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»