Мікалай Куляшоў

Палітвязень

Дата затрымання: 4 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 371 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 378 Крымінальнага кодэкса — Крадзеж або знішчэнне асабістых дакументаў

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Сянько Віктар

Месца зняволення: ПК № 2

Групы: Актывісты, Сілавікі

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Юозас Алекас, літоўскі дэпутат Еўрапейскага парламента

Мікалай Анатольевіч Куляшоў быў затрыманы 4 верасня 2022 года. Некалькі месяцаў знаходзіўся ў СІЗА КДБ, затым у СІЗА-1 у Мінску, пазней яго перавялі ў СІЗА у турме Гродна. 

Мікалай — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».

Яго вінавацілі ў тым, што дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу, паводле ч. 3 арт. 371 КК (Наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненае арганізаванай групай), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 (Замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейснены арганізаванай групай), паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 378 КК (Крадзеж асабістых дакументаў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 380 КК (Замах на падробку і выраб або збыт падробленых дакументаў).

Справу пачалі разглядаць 13 сакавіка 2023 г. у Гродзенскім абласным судзе. Суддзя Віктар Сянько 5 красавіка 2023 г. прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічынь, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Ягору Курзіну — тры гады калоніі. На судзе з абвінавачання выключылі арт. 380 КК.

21 ліпеня 2023 г. у Вярхоўным судзе адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі. Суддзя Таццяна Васілевіч.

Быў пераведзены з Турмы № 1 у ПК № 2 для адбывання пакарання.

"Мяне збівалі і ўвесь час пагражалі", — сын палітзняволенага Мікалая Куляшова

Нядаўна ў Гародні да пяці гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага былога мытніка Мікалая Куляшова. Яго асудзілі за тое, што ён нібыта дапамагаў жадаючым эвакуявацца з Беларусі ў Літву. З ім асудзілі таксама былую палітзняволеную і студэнта. Справу разглядалі амаль месяц у закрытым рэжыме. Праваабаронцам стала вядома, што неўзабаве пасля затрымання Мікалая ў верасні мінулага года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 20-гадовага сына Івана. Яго катавалі, трымалі пад вартай у СІЗА, знялі ў прапагандысцкім фільме БТ і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Іван, апынуўшыся ў бяспецы, распавёў "Вясне" пра збіццё ў КДБ, ціск супрацоўнікаў і дзве крымінальныя справы ў сям'і. Таксама публікуем вытрымкі з дзённіка ў СІЗА-1 былога палітвязня.

Да пяці гадоў калоніі. У Гродне асудзілі трох чалавек за эвакуацыю з Беларусі і супрацоўніцтва з "Дапамогай"

У Гродзенскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну. Іх абвінавацілі ў "замаху на незаконнае перасячэнне мяжы", "удзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — арганізацыі "Дапамога", а таксама па шэрагу іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Ягору Курзіну — тры гады калоніі.

Былыя мытнік, палітзняволеная і студэнт. У Гродне распачаўся суд за спробу эвакуявацца з Беларусі

"Вясна" распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў.

Былога мытніка вінавацяць у тым, што дапамагаў беларусам бегчы праз мяжу

Пра затрыманне актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і былога мытніка Мікалая Куляшова стала вядома з фільма, які паказалі па БТ.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»