Артур Моўчан

Былы палітвязень

Дата затрымання: 8 ліпеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 снежня 2024

Суддзя: Братанава Святлана

У судзе Лунінецкага раёна 28 кастрычніка 2024 году пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Артура Рыгоравіча Моўчана і Артура Мікалаевіча Канапацкага паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Святлана Братанава. Хлопцаў судзілі за тое, што яны ў 2021 годзе знялі з будынку крамы дзяржаўны сцяг.

Аднаго з затрыманых знайшлі па адбіткаў пальцаў, які той здаваў падчас прызыўной кампаніі ў 2024 годзе.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7. 

31 кастрычніка 2024 году іх асудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі кожнага.

24 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Крамянеўская Святлана Барысаўна.

Па падліках мусіў выйсці на волю ў снежні 2024 г. 

У Лунінцы сяброў дзяцінства пазбавілі волі за "здзек з дзяржсімвалаў"

У судзе Лунінецкага раёна 28 і 31 кастрычніка 2024 году разглядалі крымінальную справу супраць Артура Малчана і Артура Канапацкага паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржсімвалаў).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»