Вячаслаў Арэшка
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 студзеня 1955
Дата затрымання: 19 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 красавіка 2023
Суддзя: Папко Анастасія
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Актывісты
Справы: Справа прафсаюзаў
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Анжэ Логар, дэпутат парламента Славеніі ад Славенскай дэмакратычнай партыі
Вячаслаў Міхайлавіч Арэшка — беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюза РЭП, вядомы як Вацлаў Арэшка. Затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Вячаслава змясцілі ў СІЗА КДБ, яму прад'явілі абвінавачванне. У ліпені яго перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
У Мінгарсудзе 25 лістапада 2022 г. распачаўся суд над прафсаюзнымі лідарамі. Іх вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні); ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі); ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці); ч. 1 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фармаванні); ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім). Якія з гэтых абвінавачванняў выстаўленыя менавіта Вячаславу, пакуль невядома. Суддзя Анастасія Папко пасля прапановы пракурора Рамана Бізюка зрабіла разгляд справы закрытым.
27 снежня чакалася вынясенне прысуду актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў, аднак суддзя Алена Папкова нечакана паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца, і папрасіла ўсіх пакінуць судовую залу. Прычыны такога рашэння пакуль невядомыя.
5 студзеня 2023 г. быў вынесены прысуд: актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў прызналі вінаватымі. Па сукупнасці пакаранняў Анастасія Папко прызначыла Вацлаву Арэшку восем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Неўзабаве палітвязня перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.
Апеляцыйную скаргу на прысуд разглядалі ў Вярхоўным судзе. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі 3 красавіка 2023 г. пастанавіла пакінуць прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення.
5 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага перавялі ў ПК № 17.
Напрыканцы снежня 2023 г. з'явілася інфармацыя, што палітвязня перавялі ў ПК № 22.
У Мінску вынесеныя суровыя прысуды актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў
У Мінску пачынаецца судовы працэс над актывістамі незалежных прафсаюзаў — Фядынічам, Берасневым, Арэшкам