Ягор Курзін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 лістапада 2002
Дата затрымання: 3 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 371 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь
- арт. 435 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 28 траўня 2024
Суддзя: Сянько Віктар
Справы: Салідарнасць з палітвязнямі
Групы: Студэнты
21-гадовы Ягор Ігаравіч Курзін - былы студэнт БДУІР. Быў затрыманы ў канцы верасня 2022 года пры спробе пераходу беларуска-літоўскай мяжы.
Праходзіў па справе разам з Анітай Бакуновіч і Мікалаем Куляшовым за "замах на незаконнае перасячэнне мяжы" паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 і "ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу" паводле ч. 1 арт. 435 КК РБ.
У Гродненскім абласным судзе 5 красавіка 2023 года суддзя Віктар Сянько прызначыў Ягору Курзіну — тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь. Утрымліваўся ў турме № 1.
21 ліпеня 2023 г. у Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Таццяна Васілевіч.
Месца, дзе адбываў пакаранне Ягор, пакуль невядомае.
Выйшаў на волю ў траўні 2024 г.
Да пяці гадоў калоніі. У Гродне асудзілі трох чалавек за эвакуацыю з Беларусі і супрацоўніцтва з "Дапамогай"