Аніта Бакуновіч
Дата нараджэння: 10 ліпеня 2003
Дата затрымання: 23 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Аніта Алегаўна Бакуновіч была затрыманая 23 лютага 2022 года. Ёй прад'явілі абвінавачанні паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і змясцілі ў СІЗА на Валадарскага. Аніту затрымлівалі раней, але тады яна была непоўнагадовая і яе адпусцілі.
У 2020 годзе дзяўчына заняла трэцяе месца ў рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі.