Алег Рубец
фанат ФК "Волна"
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 лютага 2002
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген, Самусева Святлана
Месца зняволення: Следчая турма № 8
Справы: Пратэсты Пінск
Групы: Рабочыя
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Дзірк Візэ, намеснік старшыні парламенцкай групы СДПГ у Бундэстагу
Алег Віктаравіч Рубец скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Быў затрыманы ў Пінску 10 жніўня 2020 года. Пры затрыманні быў моцна збіты. Знаходзіўся ў статусе падазраванага па справе аб масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Алега Рубца асудзілі да 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Блізкія Алега Рубца паведамілі, што ў лютым 2022 адміністрацыя наваполацкай калоніі закінула палітвязня ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Акрамя гэтага, ён напісаў у лісце, што яго чакае суд па справе аб пераводзе на турэмны рэжым.
12 траўня 2022 г. падчас дысцыплінарнай камісіі Алегу паведамілі, што супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). 10 чэрвеня 2022 г. наваполацкая суддзя Вольга Баліка пастанавіла перавесці Алега на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.
У канцы чэрвеня палітзняволенага этапавалі з ПК № 1 у жодзінскую Турму № 8.
У канцы снежня 2022 г. Алега на 60 сутак змяшчалі ў ШІЗА.
У траўні 2023 г. Алег напісаў у лісце, што ў ШІЗА яго ўтрымлівалі 40 сутак запар. Агулам у штрафным ізалятары за апошні год яго ўтрымлівалі амаль 200 сутак.
У сярэдзіне ліпеня 2023 г. стала вядома, што Алега зноў змясцілі ў ШІЗА.
У канцы жніўня 2023 г. Алега зноў змясцілі ў ШІЗА:
"Два месяцы!... 60 дзён... 1440 гадзін... У адзіночцы, "каменным мяшку"!
Алег зноў у ШІЗА. Без перапіскі, званкоў, кніг.
24/7 сам са сваімі думкамі, марамі, надзеямі, расчараваннямі, але не зламаны духам!!!"
У сярэдзіне кастрычніка 2023 г. стала вядома, што Алега пасля 90 дзён у ШІЗА перавялі ў санчастку. Пра гэта палітвязень паведаміў сваякам у лісце, але адзначыў, што не можа патлумачыць прычыну. Таксама Алег напісаў, што пасля яго зноў адправяць у ізалятар, дасіжваць суткі.
Адміністрацыя турмы адмовілася паведаміць сваякам чаму Алег у медчастцы, а таксама дыягназ. "На дадзены момант Алег зноў знаходзіцца ў ШІЗА, колькі ён там прабудзе невядома. Духам ён не зламаны, але напісаў, што моцна схуднеў", — напісалі сваякі ў сацсетках.
Напрыканцы 2023 г. стала вядома, што Алега зноў змяшчалі ў ШІЗА, тэрмін невядомы. Таксама на палітвязня завялі новую крымінальную справу па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне). Па гэтым артыкуле вязням могуць дадаць да двух год. Справу 27 лютага 2024 г. у Жодзіне будзе разглядаць суддзя Святлана Самусева. 7 сакавіка 2024 г. суд агучыў вырак: дадаць да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года пазбаўлення волі.
Палітвязню Алегу Рубцу прызначылі яшчэ паўтара года зняволення
"Мы ганарымся сынам", — расказваюць бацька Алега Віктар і яго жонка Таццяна.