Храналогія суда:
Першы дзень суда па "справе АГСБ"
Другі дзень суда па "справе АГСБ": допыт фігурантаў
Фігурант "справы АГСБ" заявіў пра катаванні і ціск
Суд па "справе АГСБ": Дзмітрыю Сасноўскаму выставілі новае абвінавачванне
Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1999
Дата затрымання: 23 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
Вынік суда: 13 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Епіхаў Сяргей
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Справа АГСБ
Заява аб прызнанні палітвязнем
Кірылу Раманавічу Ашурку прысудзілі 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 400 базавых велічыняў (12 800 рублёў) паводле ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 289 (памагаты ў акце тэрарызму) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У Мінскім абласным судзе 19 кастрычніка 2022 года распачаўся суд па справе "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.
5 снежня 2022 года былі агучаны прысуды.
10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Будзе адбываць пакаранне ў ПК-15.
4 жніўня 2023 г. адбудзецца суд аб змене рэжыму пакарання. Суддзя Аляксандр Тараканаў.
Пяць фігурантаў "справы АГСБ" асудзілі на тэрміны ад 13 да 20 гадоў калоніі
✉️ Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
✉️ Як зрабіць грашовы перавод зняволенаму?
✉️ Наша сіла — ў салідарнасці! Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
✉️ Напішы ліст і адпраў паштоўку. Пра што і як пісаць?
✉️ Як даслаць пасылку вязню і чаму гэта важна?
💡 Што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду?