Храналогія суда:
![]()
Першы дзень суда па "справе АГСБ"
![]()
Другі дзень суда па "справе АГСБ": допыт фігурантаў
![]()
Фігурант "справы АГСБ" заявіў пра катаванні і ціск
![]()
Суд па "справе АГСБ": Дзмітрыю Сасноўскаму выставілі новае абвінавачванне
Дата нараджэння: 3 красавіка 1978
Дата затрымання: 30 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
Дата прысуду: 5 снежня 2022
Вынік суда: 20 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Епіхаў Сяргей
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Справа АГСБ
Аляксея Уладзіміравіча Глотава асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа ў памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў) паводле ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (падрытхтоўка да ўдзелу ў акце тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У Мінскім абласным судзе 19 кастрычніка 2022 года распачаўся суд па справе "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.
5 снежня 2022 года былі агучаны прысуды.
10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае пакаранне ў ПК № 17.
4 жніўня 2023 г. адбыўся суд аб змене рэжыму пакарання. Суддзя Аляксандр Тараканаў. Вынік суда невядомы.
![]()
Пяць фігурантаў "справы АГСБ" асудзілі на тэрміны ад 13 да 20 гадоў калоніі
Мінскі абласны суд 5 снежня вынес прысуд па "справе Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі".
✉️ Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
✉️ Як зрабіць грашовы перавод зняволенаму?
✉️ Наша сіла — ў салідарнасці! Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
✉️ Напішы ліст і адпраў паштоўку. Пра што і як пісаць?
✉️ Як даслаць пасылку вязню і чаму гэта важна?
💡 Што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду?