Алег Раманчык
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 кастрычніка 1983
Дата затрымання: 22 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 красавіка 2022
Суддзя: Табола Аксана
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Алега Яўгенавіча Раманчыка прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.188, ч.2 арт.203-1, ч.1 арт.342.
Справу разгледзела суддзя Аксана Табола. З сацсетак мужчыны вядома, што ў яго чацвёра непаўнагадовых дзяцей.
7 лютага 2022 года суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёна паводле арт.188 Крымінальнага кодэкса прысудзіў яму год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ, паводле ч. 2 арт. 203-1 КК — арышт, тэрмінам адзін месяц, паводле ч.1 арт. 342 КК — абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на тэрмін 3 гады. Па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага тэрміна больш строгім канчатковае пакаранне прызначанае ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам тры гады з накіраваннем у ПУАТ. Камп'ютар і прынтар канфіскаваныя як сродкі здзяйснення злачынства.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Шматдзетнага бацьку з Браслава асудзілі да трох гадоў "хіміі"