Марэк Сірадзэ
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 лютага 2001
Дата затрымання: 26 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: Пратэсты Брэст
Марэк Марэкавіч Сірадзэ стаў фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.
Першы раз быў затрыманы 9 верасня па месцы вучобы. Тады яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 26 лютага 2021 года яго затрымалі ізноў, падпіску аб нявыездзе змянілі на ўтрыманне пад вартай і накіравалі ў СІЗА да суда.
12 ліпеня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Марэка Сірадзэ прысудзілі да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
На пачатку снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Марэка з ПК №13 у ПК №3 (Віцьба).
У Брэсце пачалі судзіць чацвёртую партыю абвінавачаных у масавых беспарадках
29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце