Наталля Дуліна

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 15 лістапада 1964

Дата затрымання: 3 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 траўня 2023

Суддзя: Паляшчук Вікторыя

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Выкладчыкі

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Крысціна Маккелві, міністарка

Наталля Алегаўна Дуліна былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, была затрымана на пачатку кастрычніка 2022 г. у межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі паводле палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулаў.

У сярэдзіне лістапада 2022 г. стала вядома, што Наталлю таксама абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 КК.

7 лютага 2023 г. у Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы палітзняволенай. Працэс зрабілі закрытым.

10 сакавіка 2023 г. суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла Наталлі Дулінай тры з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбудзецца 23 траўня 2023 года ў Вярхоўным судзе.

2 чэрвеня 2023 г. МУС унесла палітзняволеную ў "спіс экстрэмістаў".

Адбывае пакаранне ў ПК № 4 з 20 чэрвеня 2023 г.

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну асудзілі на тры з паловай гады калоніі

У Мінскім абласным судзе 10 сакавіка асудзілі палітзняволенную Наталлю Дуліну паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Сёння пачынаюць судзіць былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну

Суд зрабілі закрытым.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»